MolaTalk: 7 тысяч рублёў на месца для ахвяраў хатняга гвалту

MolaTalk: 7 тысяч рублёў на месца для ахвяраў хатняга гвалту

Фінансавая залежнасць ад партнёра-агрэсара ці бацькоў — асноўная цяжкасць, праз якую пацярпелыя не могуць пазбегнуць гвалту. Калі жанчына з дзіцём сыходзіць у шэлтар, мужчына перастае іх падтрымліваць, каб яны хутчэй вярнуліся. Каб пазбегнуць гэтай залежнасці, у Мінску ствараецца кавярня-клуб для жанчын "Норм", дзе ахвяру хатняга гвалту змогуць зарабляць сабе на жыццё.

Памяшканне для "жаночага клуба" ўжо знойдзенае, але яму патрэбны рамонт. Найперш — цёплая падлога. Каб зрабіць яе, актывісткі пачалі краўд-кампанію на сайце MolaMola. Пра тое, як яна праходзіць і чаму мы мусім яе падтрымаць, мы паразмаўляем з дырэктаркай сацыяльна-культурнай прасторы "Норм" Вольгай Гарбуновай.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі