"МолаТок": як за 5 дзён сабралі 14 тысяч рублёў на ссабойкі для дактароў
Мінскі рэстаран Grillman праз каранавірус вырашыў часова спыніць працу. Але каманда не закрыла кухню і пачала дапамагаць дактарам, якія працуюць у мінскай інфекцыйнай лякарні. "Дактары на працы, каб мы заставаліся дома. І мы можам накарміць іх хатняй смачнай ежай, каб ім было крыху лягчэй", — проста растлумачылі гэта ў рэстаране.
Каб было на што гатаваць ссабойкі для дактароў, Grillman абвясціў краўд-кампанію на сайце MolaMola. І здарылася нечаканае: за 5 дзён было сабрана 14 тысяч рублёў. Гэта ўжо больш, чым планавала сабраць каманда рэстарана.
Колькі ссабоек ужо падрыхтавана, як іх дастаўляюць у закрытую на каранцін лякарню, у рэшце рэшт — чым кормяць дактароў? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адкажа шэф-кухар і ўладальнік рэстарана Grillman Юрый Агеенка.
Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.