"МолаТок": як сабраць 3850 рублёў на ферму кветак
Паўтара гады таму сям'я Сяргея Ляха перабіраецца ў ціхую вёску побач з мястэчкам Крэва. У іх ёсць мэта: стварыць ферму кветак, на якой можна было б вырошчваць рэдкія і прыгожыя расліны. І гэта не проста "хацелка": больш за 10 гадоў Сяргей з жонкай калекцыянуюць кветкі. Больш зямлі — больш магчымасцяў! Але патрэбныя і выдаткі: каб сабраць 3850 рублёў на адкрыццё фермы, пара стварыла краўд-кампанію на сайце MolaMola. Пра тое, чым фермерскія кветкі адрозніваюцца ад "галандскай штампоўкі", пагаварылі сёння ў жывым эфіры.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.