MolaTalk: як сабраць 25 тысяч рублёў на святкаванне БНР-102

MolaTalk: як сабраць 25 тысяч рублёў на святкаванне БНР-102

Адзначэнне сотых угодкаў абвяшчэння БНР прайшло ля опернага тэатра ў Мінску. БНР-101 святкавалі ў Гродне. Што будзе на Дзень Волі сёлета, дзе і як будзем адзначаць БНР-102?

Мітынг і канцэрт запланаваныя на нядзелю 22 сакавіка 2020 года, дакладныя час і месця яшчэ ўзгадняюцца. Але ўжо зразумела, што акцыю цяжка будзе правесці без нашай з вамі дапамогі! Мінгарвыканкам не ўключыў Дзень Волі ў пералік "сваіх" мерапрыемстваў. Значыць, трэба будзе заплаціць і міліцыі, і пажарным, і медыкам. А музыкі — няўжо ім давядзецца выступаць бясплатна?

Каб сабраць грошы, аргкамітэт па святкаванні БНР-102 распачаў краўд-кампанію на сайце MolaMola. Але пакуль што з неабходных 25 тысяч сабрана толькі 1470 рублёў! Чаму збор сродкаў буксуе? Абмяркоўваем гэта з адным з арганізатараў свята, старшынёй БСДП (Грамада) Ігарам Барысавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі