Мову свайго пасведчання выберуць самі сябры ініцыятыўных груп
Пасведчанні сябраў ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Цэнтравыбаркамам будзе выпісваць на той мове, на якой будуць спісы ўдзельнікаў гэтых груп. Пра гэта Еўрарадыё заявіў супрацоўнік ЦВК Леў Хмялёў. Хмялёў: “Пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будзе вырабляцца на той дзяржаўнай мове, на якой будзе прадстаўляцца спіс ініцыятыўнай групы”.
Падаваць спісы сябраў ініцыятыўных груп і рэгістраваць іх у Цэнтравыбаркаме можна ўжо з 15 верасня. Але, як паведаміла старшыня ЦВК на сённяшнім паседжанні Цэнтравыбаркаму, яшчэ ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў такія спісы не падаў.