МПЗ: уладальнікам электрамабіляў анулююць налічаны транспартны падатак

МПЗ: уладальнікам электрамабіляў анулююць налічаны транспартны падатак

Уладальнікам электрамабіляў не трэба плаціць транспартны падатак, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ). Тлумачэнне з'явілася на сайце МПЗ у сувязі са шматлікімі зваротамі: аўтамабілісты пачалі атрымліваць апавяшчэнні пра налічэнне гэтага падатку.

Электрамабілі вызваленыя ад уплаты транспартнага падатку да 31 снежня 2025 года — у адпаведнасці з пятым абзацам пункту 2 артыкула 3072 Падатковага кодэкса. 

У МПЗ кажуць, што цяпер збіраюць ад кампетэнтных органаў удакладненыя звесткі пра электрамабілі. Іх уладальнікам правядуць пераразлік і анулююць налічаны падатак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі