МТІС: Адмаўляецеся ад новых тэлеканалаў — плаціце 288 тысяч

МТІС: Адмаўляецеся ад новых тэлеканалаў — плаціце 288 тысяч

Жыхарам дамоў па вуліцы Харкаўскай у Мінску прыйшоў ліст ад "Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак". Ім прапануюць падключыць пашыраны пакет з 56 каналаў за 60 тысяч на месяц. Калі адмаўляешся — трэба заплаціць 288 тысяч за абмежавальны фільтр.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў інфармацыйнай службе МТІС.

Супрацоўніца МТІС: "Для таго, каб паставіць фільтруючае прыстасаванне і глядзець толькі 25 каналаў — гэта платная паслуга, 288 тысяч. Бо фільтр не танны. І гэта вашае жаданне, бо мы аказваем паслугу на ўсе 56 каналаў".

Пенсіянерам МТІС дае зніжку — фільтруючае прыстасаванне за 15 тысяч. Але пенсіянеры мусяць сабраць дакументы: копію пенсійнага пасведчання і выпіску з рахунку з ЖЭСа. Гэтыя дакументы трэба адвезці ў МТІС.

Паводле юрыстаў, да якіх звярнулася Еўрарадыё, гэта выглядае як навязванне паслуг. Бо за адмову ад паслугі плаціць нельга, што замацавана ў заканадаўстве.

У Міністэрстве сувязі кажуць, што дазвол на такое рашэнне МТІСУ даў Мінгарвыканкам. Але чыноўнікі міністэрства не выключаюць, што плату за адмову ад паслугі могуць пераглядзець.

Фота: domsluha.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі