МТС увёў новы прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту
МТС з 1 лістапада ўвёў новы для нашай краіны інтэрвальны прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту — "Адкрыты інтэрнэт". У яго рамках аператар будзе апавяшчаць абанентаў аб бягучым выкарыстанні мабільнага інтэрнэту. Адзначаецца, што гэта дазволіць кантраляваць свае выдаткі на сувязь і пазбягаць выпадковых пераплат.
Як інфармуе прэс-служба кампаніі, кліенту выйсці за межы пакета і "паляцець у мінус" цяпер будзе проста немагчыма. Калі ён выкарыстаў менш трафіку — ён аплачвае меншы аб'ём, спатрэбілася больш — пераходзіць на новы ўзровень (пра гэта паведаміць SMS-апавяшчэнне). Ніякія дадатковыя паслугі падключаць не трэба.
Інтэрвальныя тарыфікацыя будзе ўкаранёна для ўсіх тарыфных планаў, за выключэннем ТП "Абсалют", "МТС смарт Гасцявы" і карпаратыўных. Больш падрабязна гл. тут.