МТЗ-РІПА нарэшце стаў Партызанам, але лагатып амаль не змяніўся (фота)

Мінскі футбольны клуб МТЗ-РІПА нарэшце перайменаваўся ў “Партызан”. Сёння юрысты завяршылі афармленне ўсіх дакументаў. Як распавялі Еўрарадыё ў клубе, затрымка з перайменаваннем была выкліканая тэхнічнымі прычынамі. "Партызан": Гэта тэхнічныя пытанні. Там быў няясны склад заснавальнікаў, яны мяняліся. Магчыма было, што новыя заснавальнікі будуць. З гэтым было звязана.

Крыху змянілася эмблема каманды. Выява “брамы горада” засталася, а ўнізе з’явілася пяціканцовая зорка. Ужо сёння дубль клуба згуляе пад новай назвай супраць наваполацкага “Нафтана”, а заўтра на поле выйдзе і асноўны склад “Партызана”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі