Мультфільм пра генацыд плануюць зняць на "Беларусьфільме"
Фотавыстава "Генацыд беларускага народа" / sb.by
Некалькі кінапраектаў, прысвечаных "генацыду беларускага народа", распрацоўвае нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". У іх ліку і мультфільм на гэтую тэму. Пра гэта расказаў гендырэктар кінастадыі Уладзімір Карачэўскі на прэс-канферэнцыі 17 сакавіка.
"Кінастудыя прымае самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Сумесна з Генпракуратурай зараз ідзе распрацоўка сцэнарыяў, прысвечаных тэме генацыду беларускага народа, гэтая тэма з'яўляецца актуальнай не толькі для дакументалістыкі, але і для анімацыі", — заявіў Карачэўскі.
Генпракуратура Беларусі не стала займацца парушэннямі законаў, якія чыняць беларускія ўлады. У верасні 2020-га Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы новага пракурора Андрэя Шведа, заявіў, што "часам не да законаў". І пракуратура дзейнічае ў адпаведнасці з гэтай устаноўкай, пераследуючы іншадумцаў і праціўнікаў улады.
Таксама яна займаецца вывучэннем падзей 1941-1944 гадоў: расказвае пра спаленыя гітлераўцамі вёскі, расстрэлы мірнага насельнцітва і г.д. (Пры гэтым нярэдка даўно вядомыя падзеі падаюцца як нова адкрытыя, невядомыя факты.) Звяртаючыся да падзеяў 80-гадовай даўніны, пракуратура спрабуе зрабіць выгляд, што з 2020 года ў краіне не пануе аналагічны тэрор.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.