“Мур хутка рухне”: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна

“Мур хутка рухне”: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна

Музыкантаў Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава затрымалі вечарам 19 верасня — адразу пасля імправізаванага дваровага канцэрта ў адным са сталічных “спальных” мікрараёнаў. Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 8 суткамі адміністрацыйнага арышту.


Ці гатовыя былі да затрымання і “сутак”, калі ішлі спяваць на “дваровы канцэрт”? Як ацэньваюць свой турэмны досвед? Ці чакаць “турэмных песень” ад дуэта Памідораў — Наважылаў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар гурта Pomidor/off Аляксандр Памідораў і фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Лэслі” Наважылаў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі