МУС адчыталася аб затрыманні некалькіх удзельнікаў суботніх пратэстных маршаў
У суботу ў цэнтры Мінска праходзілі адразу дзве акцыі пратэсту: "Жаночы марш" і "Марш людзей з (не) абмежаванымі магчымасцямі" / Tut.by
МУС адчыталася аб затрыманні некалькіх удзельнікаў суботніх пратэстных маршаў.
"За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах некалькі грамадзян затрымана. Іх даставяць у тэрытарыяльныя РУУС для далейшага разбору", — паведаміла "Інтэрфакс-Захад" афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевич.
У суботу ў цэнтры Мінска праходзілі адразу дзве акцыі пратэсту: "Жаночы марш" і "Марш людзей з (не) абмежаванымі магчымасцямі". У сумесным маршы прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.
Дзве калоны аб'ядналіся на праспекце Незалежнасці і прайшлі ў бок плошчы Якуба Коласа з БЧБ-сцягамі і пратэстнымі плакатамі.
Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.