МУС дазволіла застацца ў Беларусі іранцу, якому пагражае смяротнае пакаранне

svaboda.org
svaboda.org

Міністэрства ўнутраных справаў з гуманітарных меркаванняў дазволіла іранцу Мехрдаду Джамшыдыяну застацца ў Беларусі з наданнем яму адпаведнага статусу. Пра гэта 17 чэрвеня паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, перадае Радыё Свабода.

Мерхдад 11 месяцаў правёў у ізалятары ў чаканні вырашэння свайго лёсу. Ён пражыў у Беларусі больш за 20 гадоў, стварыў тут сям'ю і прыняў хрысціянства. Яго жонка і трое дзяцей з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі.

Іранскія ўлады патрабавалі яго дэпартацыі з 2012 года нібыта па абвінавачанні ў забойстве маці і роднага брата. Аднак праваабаронцы заяўлялі, што гэта толькі нагода вярнуць Мерхдада на радзіму, дзе яго чакае пакаранне смерцю за прыняцце хрысціянства. Таксама вядома, што ягоны брат быў актывістам апазіцыі і пераслед можа быць абумоўлены палітычнымі прычынамі.

15 сакавіка 2019 года Маскоўскі РУУС Мінска прыняў рашэнне аб дэпартацыі Мерхдада ў Іран, аднак гэтае рашэнне адмяніў суд, накіраваўшы справу на новы разгляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі