МУС прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце

МУС прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце. Падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акту пра некаторую дэкрыміналізацыю распаўсюду парнаграфіі ў інтэрнэце. Крымінальная адказнасць будзе пагражаць толькі тым грамадзянам, якія здзейснілі правапарушэнне паўторна на працягу года. Для іншых жа прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, інфармуе БЕЛТА.

Начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Віталь Янчын кажа, што прычынай новаўвядзення стала фіксацыя выпадкаў, калі карыстальнікі інтэрнэту, у тым ліку і падлеткі, ставяць лайкі пад фота- і відэаматэрыяламі неўсвядомлена. А пастаўленыя лайкі лічацца распаўсюдам парнаграфіі, за што пагражала крымінальная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі