МУС Украіны заяўляе, што падчас Алімпіяды радыкалы рыхтуюць тэракт
Міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка заявіў, што мае аператыўную інфармацыю пра магчымыя правакацыі.
Іх, нібыта, рыхтуюць праварадыкальныя групоўкі.
У заяве Захарчанкі адзначаецца, што перамовы паміж уладай і апазіцыяй "дазволілі часткова зняць напружанасць у грамадстве". Аднак знайшліся тыя, каму не падабаецца такі варыянт развіцця падзеяў, сцвярджае міністр унутраных спраў.
"Праварадыкальныя групоўкі плануюць зноў расхістаць свет і не спыняцца нават перад тэрарыстычным актам, — цытуе заяву Захарчанкі УНІАН. — Пра гэта сведчыць аператыўная інфармацыя, якой мы валодаем, і апошнія падзеі ў Доме прафсаюзаў, дзе адбыўся выбух. Не выключана, што падчас вырабу выбуховага прыстасавання".
Нагадаем, учора апазіцыянеры заявілі, што выбухоўку ім падкінулі пад выглядам лекаў. Падчас выбуху пацярпелі два чалавекі.
У звароце міністра ўнутраных спраў Украіны гаворыцца, што сёння — дзень адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Сочы, і "сваімі экстрэмісцкімі дзеяннямі зламыснікі будуць спрабаваць зацямніць гэтую падзею і прыцягнуць увагу да сябе і сваіх патрабаванняў". Віталь Захарчанка папярэдзіў іх пра крымінальную адказнасць.
Фота — ria.ru