МУС выкарыстоўвае беспілотнікі для аховы папраўчых калоній

Карпянкоў стварыў ужо 10 атрадаў спецпрызначэння

Карпянкоў стварыў ужо 10 атрадаў спецпрызначэння / тг-канал унутраных войскаў МУС

Для аховы папраўчых калоній Міністэрства ўнутраных спраў выкарыстоўвае беспілотнікі. Пра гэта на калегіі ведамства заявіў намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Таксама ён паведаміў, што ў краіне створана 10 атрадаў спецыяльнага прызначэння. Іх задачай Карпянкоў назваў сілавую падтрымку аператыўных супрацоўнікаў пры затрыманні небяспечных злачынцаў, а таксама контртэрарыстычныя дзеянні і барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

Раней было вядома пра стварэнне дзевяці атрадаў спецпрызначэння — "Тарнада" (Ваколіца, Мінскі раён), "Смерч", "Гонар", "Рысь", "Беркут" (Мінск), "Шторм" (Брэст), "Тайфун" (Гродна), "Буран" (Гомель), "Цыклон" (Астравец, Гродзенская вобласць).

Унутраныя войскі актыўна выкарыстоўваліся ў задушэнні масавых пратэстаў не толькі ў 2020 годзе, але і ў ранейшыя гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі