МУС занізіла колькасць вернікаў, якія бралі ўдзел у святочных набажэнствах?
Мінская міліцыя значна занізіла колькасць удзельнікаў святочных набажэнстваў 11-12 красавіка. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня.
Праваахоўнікі налічылі ў дзевяці каталіцкіх храмах сталіцы каля 24 тысяч вернікаў, але, паводле звестак інфармацыйнай службы рымска-каталіцкай царквы, якая спасылаецца на святароў, іх было каля 47 тысяч.
Калі паводле інфармацыі міліцыі ва ўсёй краіне касцёлы наведалі каля 119 тысяч чалавек, дык толькі ў адной з чатырох дыяцэзій Беларусі — Мінска-Магілёўскай — іх было каля 91 тысячы, сцвярджае Амяльчэня.
БелаПАН