МУС заяўляе, што "Мінская праўда" не парушыла закон у выпадку з карыкатурай

МУС заяўляе, што "Мінская праўда" не парушыла закон у выпадку з карыкатурай

МУС не знайшло парушэнняў на скандальнай карыкатуры са свастыкай, якую апублікавала дзяржаўная газета "Мінская праўда", паведамляе Еўрарадыё.

"У ходзе правядзення праверкі парушенняў дзеючага заканадаўства з боку "Мінскай праўды" не выяўлена", — заявіў у адказ на петыцыю першы намеснік начальніка мінскай абласной міліцыі Віталь Казлоў.

7 верасня дзяржаўная газета "Мінская праўда" выйшла з карыкатурай на каталіцкіх ксяндзоў, якія робяць з крыжа свастыку і спяваюць "Магутны Божа". Малюнак быў размешчаны на першай паласе газеты.

Прэс-сакратар Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрый Санько назваў публікацыю карыкатуры пляўком у твар мільёнам каталікоў.

10 верасня ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак заявіў, што карыкатура на святароў "не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы". Мінінфармацыі пісьмова апавясціла кіраўніцтва "Мінскай праўды" аб недапушчальнасці падобнага роду публікацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі