Музей у новым будынку НАК аформілі па-беларуску і па-англійску (фота)

Новы будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўрачыста пакажуць журналістам у верасні. Хоць збольшага гатова і сама штаб-кватэра, і гатэль, які да яе прымыкае.

Будаваў аб’ект той жа будтрэст, які займаўся Нясвіжскім замкам. Вянец архітэктурнай задумкі у новым будынку — шкляны купал, у якім размесціўся музей "Развіцця алімпійскага руху Беларусі".На цэнтральных ролях тут шматлікія чорна-белыя фотаздымкі прэзідэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі. Гэта і стандартныя партрэты прэзідэнта, і групавыя, разам з дзецьмі-лыжнікамі, юнымі хакеістамі, вядомымі спартсменамі. Цікава, што шыльдачкі ў новай штаб-кватэры паўсюль напісаны па-руску, а ў музеі ўсю экспазіцыю аформілі выключна па-беларуску і па-англійску.

Перад уваходам у музей руская мова заканчваецца

На паверх вышэй у тым жа люстэркавым купале размясцілі велічную залу пасяджэнняў. Тут на першых ролях — партрэты беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў ад весляроў Леаніда Гейштара і Сяргея Макаранкі (Алімпіяда-1960) да тэнісістаў Вікторыі Азаранкі і Макса Мірнага.

Выставілі на пачэсным месцы і апальных залатых медалістаў: напрыклад, трохразовага алімпійскага чэмпіёна ў веславанні і колішняга апазіцыйнага дэпутата Уладзіміра Парфяновіча. Красуецца ў фоташэрагу сярод легенд і рэкардсмен свету ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў.

Хол у штаб-кватэры НАК

Пластыкавыя шыльды ў адміністратыўнай частцы новага будынка НАК складзеныя па-руску

Гатэль, які прымыкае да штаб-кватэры НАК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі