Музей Васіля Быкава ў Гродне чакае высялення
Ветэраны напісалі ліст у яго абарону Аляксандру Лукашэнку
Музей Васіля Быкава ў Гродне арганізавалі энтузіасты. Ён займае пакойчык плошчай 15 квадратных метраў у будынку на вуліцы Савецкай. Унутры будынку ўлады плануюць правесці рэканструкцыю.
Будынак, па розных звестках, быў пабудаваны напрыканцы XIX — у пачатку ХХ стагоддзя. Нядаўна яго адрэстаўравалі звонку і цяпер улады чакаюць інвестара, які б капітальна адрамантаваў яго ўнутры.
Музей Васіля Быкава знаходзіцца ў офісе Гродзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Калі канкрэтна трэба будзе вызваліць памяшканне, пакуль ніхто не кажа. Няма і прапановаў адносна таго, куды мог бы пераехаць музей, які дзейнічае на грамадскіх пачатках.
Васіль Быкаў пражыў у Гродне каля 25 гадоў (з 1950-х да 1970-х) і напісаў тут шмат вядомых твораў. Большасць жыхароў і гасцей горада, якія праходзяць па вуліцы Савецкай, нават і не падазраюць, што сярод дзесяткаў кабінетаў знаходзіцца пакойчык, прысвечаны народнаму пісьменніку. А паглядзець тут ёсць на што: футболка, у якой працаваў Быкаў, ягоная кававарка, дыктафон, дыпламат з шыфрованым замком, рукапіс “Сотнікава” з аўтарскімі праўкамі, мноства рэдкіх фотаздымкаў… Сюды часта прыходзяць сваякі і знаёмыя празаіка.
У дзень нараджэння Васіля Быкава старшыня Гродзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл Мікалай Мельнікаў (на здымку) вырашыў прысвяціць яму канферэнцыю. Правялі яе ў Гродзенскім гарадскім таварыстве беларускай школы, бо сабрацца ў музеі немагчыма. З-за цеснаты.
Мікалай Мельнікаў зачытаў ліст, які ён накіраваў Аляксандру Лукашэнку. У ім ён выказвае занепакоенасць тым, што на працягу некалькіх гадоў лёс музею застаецца нявырашаным. Ветэранская арганізацыя робіць шмат намаганняў, каб папулярызаваць творы Быкава сярод школьнікаў. Праводзяць конкурсы на лепшае сачынне і малюнак. Дарэчы, як сцвярджаюць настаўнікі, Быкава з цікавасцю чытаюць нават самыя безнадзейныя вучні.
Падчас канферэнцыі прайшла прэзентацыя кнігі паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву “Пасланец мужнасці”, якая выйшла ў Мінску. Яе склаў гродзенскі паэт і сябра пісьменніка Юрка Голуб. Вось што ён распавядае:
"Ёсць расійскі гістарычны канал, ён назваў Быкава адной з першых велічынь у сусветнай ваеннай прозе. Узнікла можа троху спантанная ў ветэранскай арганізацыі думка — скласці зборнік прысвячэнняў Васілю Быкаву. Я згадзіўся скласці, бо адчуваў, што 90 працэнтаў твораў, якія ўвайшлі ў яе, ёсць у маёй бібліятэцы. Так яно і аказалася. Быкавым цікавіліся, сябравалі з ім шматлікія літаратары, пісьменнікі, паэты. Не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Калі дайшло да таго, каб сабраць усё разам, высветлілася, што 56 аўтараў прысвячалі сваё слова Быкаву. Я не ўпэўнены, што лічба канчатковая. Можа з цягам часу знойдуцца яшчэ не толькі вершы, можа будуць паэмы".
У Гродне захаваліся два дамы, дзе жыў Быкаў, і два будынкі, якія займала рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда" (на здымку) — у ёй ён працаваў спачатку карэктарам, потым літаратурным кансультантам. Ён любіў гуляць у гарадскім парку і катацца на маторнай лодцы па Нёмане. Але нідзе ў горадзе дагэтуль не ўвекавечана памяць вялікага пісьменніка.
Пытанне аб мемарыяльнай дошцы падымалася, але справа да яе так і не дайшла. Некалькі гадоў таму гараджане сабралі подпісы, каб назваць у гонар Быкава адну з вуліц. У гарвыканкаме кажуць, што чакаюць, пакуль у горадзе з’явіцца новая шырокая вуліца, якой не сорамна будзе прысвяціць такую назву. Але ў новых мікрараёнах праспектаў не будуюць…