Мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам-запальнічкай, але тая не павялася

Мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам-запальнічкай, але тая не павялася

22-гадовы жыхар Гомельскай вобласці спрабаваў абрабаваць краму з пісталетам-запальнічкай. Здарэнне адбылося ўвечары 9 ліпеня ў Лельчыцах. Мужчына ў масцы зайшоў у краму і, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, запатрабаваў выдаць яму алкаголь і закуску. 

Аднак прадавачка заўважыла, што зброя несапраўдная. Яна сказала, што не баіцца нападніка і папярэдзіла, што выкліча міліцыю, калі мужчына не прыбярэ "пісталет".

Уцякаючы, "рабаўнік" забраў з вітрыны дзве бутэлькі гарэлкі і дзве бутэлькі піва агульным коштам 22,5 рубля. У гэты час непадалёк ад крамы знаходзіўся яго 28-гадовы сябар. Ён сачыў, каб ніхто не зайшоў у будынак.

Абодва мужчыны былі аператыўна затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў двары непадалёк ад месца здарэння. Распачатая крымінальная справа па часці 2 артыкула 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам-запальнічкай, але тая не павялася
Лельчыцы, месца здарэння / СК
Мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам-запальнічкай, але тая не павялася
Лельчыцы, фота з месца здарэння / СК
Мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам-запальнічкай, але тая не павялася
Лельчыцы, фота з месца здарэння / СК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі