Мужчына пасля сваркі ў кавярні паклікаў на падмогу бацьку з бітай і нажом

Мужчына пасля сваркі ў кавярні паклікаў на падмогу бацьку з бітай і нажом

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта расследуе крымінальная справа пра асабліва злоснае хуліганства, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек. Падазраванымі па справе праходзяць бацька і сын, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, паведамляе прэс-служба СК.

Здарэнне адбылося ў ноч на 24 чэрвеня. Сын быў у кавярні ў пасёлку Руба пад Віцебскам, дзе пасварыўся з кампаніяй маладых людзей. На дапамогу ён выклікаў бацьку, які прывёз з сабой біту і нож.

Пасля другой гадзіны ночы нецвярозыя бацька і сын зладзілі бойку ў кавярні, збіваючы наведнікаў. Чатыры чалавекі ва ўзросце ад 21 да 26 гадоў былі дастаўленыя ў лякарню для меддапамогі. У іх дыягнаставалі траўмы рознай цяжкасці, у тым ліку нажавое раненне.

Падазраваныя ўцяклі з месца здарэння, але пазней былі затрыманыя праваахоўнікамі. Пры гэтым 30-гадовы сын, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, зранку 24 чэрвеня пераапрануўся і сам пайшоў да медыкаў з траўмай галавы. Потым ён падаў заяву ў міліцыю, паведаміўшы, што яго ў кавярні збілі невядомыя. 

Следчыя правялі агляд аўтамабіля Volkswаgen Golf, на якім ездзіў падазраваны. Там яны выявілі сляды крыві і адрэзак жалезнай трубы. Таксама следчыя правялі агляд дома ў Віцебскім раёне, дзе пражывае 49-гадовы бацька. Там яны выявілі прадметы адзення і абутку са слядамі крыві.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі