Мужчына прадаў спецслужбам фальшывыя дэтэктары на 76 млн долараў

Яго пакаралі за тое, што ён доўгі час займаўся продажам непрацуючых дэтэктараў выбуховых прыстасаванняў. Макормік прадаваў фальшывы тавар за 41 тысячу долараў за штуку. Ягоныя дэтэктары, насуперак абяцанням, не знаходзілі выбухоўку, наркотыкі і людзей пад вадой і з паветра. Дарэчы, зробленыя яны былі на ўзор 20-доларавага прыстасавання па знаходжанню... шарыкаў для гольфа.


Як паведамляе РІА "Новости", "бомбашукальнікі" набылі, сярод іншых, паліцыя і спецслужбы Ірака, Грузіі, Саудаўскай Аравіі і ЗША. Пракуратура сцвярджае, што з-за фальшывак гінулі людзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі