Мужчына з нажом напаў на прадавачку аўтазапраўкі ў Оршы

Мужчына з нажом напаў на прадавачку аўтазапраўкі ў Оршы

Прадавачка аўтазапраўкі ў Оршы перажыла напад мужчыны з нажом, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Кнопка трывожнай сігналізацыі на запраўцы спрацавала 23 верасня каля 3.30. Міліцыянтам, якія прыбылі на выклік, касірка распавяла, што некалькі хвілінаў таму ў памяшканне зайшоў мужчына, які, пагражаючы нажом, забраў з гандлёвай залы бутэльку піва.

Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі нападніка. Гэта быў непрацуючы 28-гадовы аршанец, да якога ў госці гэтым вечарам прыехалі знаёмыя з Гомеля. Алкаголь у кампаніі перыядычна заканчваўся, таму мужчына неаднаразова хадзіў "па дагонку". Першы раз ён хадзіў на запраўку за паўтары гадзіны да нападу. Аршанец купіў выпіўку, але пастараўся не трапіць у аб'ектыў відэакамеры. Калі ж грошы скончыліся, ён вырашыў узяць алкаголь без грошай — з дапамогай нажа.

Па звестках міліцыі, мужчына ўжо быў раней судзімы — за крадзяжы і рабаванне. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за разбой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі