Мужчына забіў гаспадыню сабакі, якая пакусала яго дзяцей

Да 15 гадоў пазбаўлення волі асуджаны жыхар Віцебшчыны, які забіў гаспадыню сабакі, якая пакусала яго дзяцей. Злачынства ён здзейсніў у 1993 годзе і доўгі час хаваўся ў Расіі.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", мужчына, даведаўшыся, што яго дзеці пацярпелі ад чужога сабакі, уварваўся ў кватэру яго гаспадыні. Ён душыў жанчыну, збіў яе і некалькі разоў параніў нажом. Ад атрыманых раненняў яна памерла. Нажавыя раненні атрымалі і суседзі, якія спрабавалі спыніць мужчыну, пацярпеў і муж забітай.

У Расіі жыхар Віцебшчыны здзейсніў злачынства і "схаваўся" ў калоніі. Толькі ў сакавіку 2007-га ён быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі