Музычныя героі адзначылі 23-га лютага вялікім дымавым канцэртам
ZM99 і Hasta la Fillsta гераічна вярнуліся на сцэну пасля доўгіх перапынкаў, а IQ48 сыгралі чарговы геройскі канцэрт Галоўнымі героямі беларускай музыкі ўвечар 23-га лютага, апроч выкшталцонай "Серебряной Свадьбы", аказаліся рок-гурты ZM99(экс-Зьмяя), Hasta la Fillsta і IQ48.
У атмасферы, поўнай цыгарэтнага дыму, загадкавай абарончай сеткі і актыўных фэнаў, на беларускую музычную сцэну вярнулася Зоя Каральчук разам са сваім гуртом пад новай назвай ZM99.
Hasta la Fillsta - гурт, які ў 1997-м годзе, нягледзячы на небеларускамоўную праграму, выйграў Басовішча, а яго вакалістка Хрысціна Мендзялеева атрымала тытул "Рок-князёўны", і які пасля гэтых падзей раз'ехаўся па свеце і быў амаль забыты сваімі прыхільнікамі, адрадзіўся сцэнічна 23-га лютага. Вольга Самусік - новая спявачка "Хасты" у сувязі з новым статусам змяніла брутальна-тарпачоўскі імідж на растаманска-дзявочы стыль.
Разам з Вольгай, згодна існуючай канцэпцыі гурта Hasta la Fillsta, на сцэну ўзняліся Аляксандр Памідоваў і Аляксандр Ракавец, якія выканалі песні на вершы Францішка Багушэвіча і не толькі.
Сэт IQ48 уяўляў сабою звычайны геройскі канцэрт, складзены, ў асноўным, з хітоў. Апроч знакамітых "Таполяў", "Вясны-красны", "Герояў", "Схаванага сэрца", "Выйсця", "здаровыя лосі" сыгралі некалькі новых песень, сярод якіх "Карабель" з трыб'юта Васілю Шугалею і папулярны ў народзе дуэт з Аняй Даўгаполавай з гурта Джамбібум "Аграгарадок".
У атмасферы, поўнай цыгарэтнага дыму, загадкавай абарончай сеткі і актыўных фэнаў, на беларускую музычную сцэну вярнулася Зоя Каральчук разам са сваім гуртом пад новай назвай ZM99.