Сітуацыя не вырашана — Бі-2 абверглі, што выправаджэнне ў РФ ім не пагражае

Гурт Бі-2

Гурт Бі-2 / @b2band

У сацсетках гурта "Бі-2" з'явілася абвяржэнне інфармацыі, што пытанне з дэпартацыяй музыкаў у іншыя краіны вырашана, і вяртанне ў Расію ім не пагражае.

"Сябры, просім не давяраць інфармацыі з іншых крыніц. На гэты момант сітуацыя не вырашана. Адзіная крыніца, якая валодае паўнатой інфармацыі, — гэта мы. Просім сачыць за абнаўленнямі на нашых афіцыйных рэсурсах", — гаворыцца ў тэлеграм групы.

Раней ізраільскае выданне выданне Ynet паведаміла, што большасць затрыманых у Тайландзе ўдзельнікаў групы "Бі-2" дэпартуюць у Ізраіль. У публікацыі гаворка ішла пра чатырох музыкаў. Усяго было затрымана сямёра. Аляксандр Уман (Шура Бі-2) будзе адпраўлены ў Аўстралію, у яго ёсць грамадзянства гэтай краіны. 

Нагадаем, першапачаткова гаворка ішла аб тым, што ў Ізраіль дэпартуюць толькі Ягора Бортніка (Лева Бі-2). Ён адзіны паказаў пры ўездзе ў Тайланд ізраільскі пашпарт. Але пасля ўмяшання ізраільскага МЗС мясцовыя ўлады пагадзіліся дэпартаваць туды ўсіх удзельнікаў гурта, у якіх ёсць ізраільскае грамадзянства. Білеты на рэйс у Ізраіль ужо набыты. Па дадзеных выдання, у Расію не будзе адпраўлены ніводны ўдзельнік. Раней у Расіі ўжо сталі гучаць заклікі завесці на музыкаў Бі-2 крымінальныя справы за "падтрымку тэрарызму" (гаворка ідзе пра падтрымку Украіны).

Нагадаем, музыкаў затрымалі на адным з тайскіх курортаў 24 студзеня. Першапачаткова паведамлялася, што прычынай затрымання стаў канцэрт, праведзены без належнага дазволу. Пазней у сацсетках гурта з'явілася паведамленне, што прычынай сталі "няправільна аформленыя арганізатарамі дакументы". Суд аштрафаваў музыкаў на 84 долары. Пасля чаго іх затрымалі ўжо супрацоўнікі міграцыйнай паліцыі Тайланда. Нагадаем, адзін з лідэраў гурта адкрыта выступае супраць расійскага ўварвання ва Украіну. За гэта Ягора Бортніка прызналі ў Расіі іншаагентам. Дададзім, што заснавальнікі гурта — Бортнік і Уман — нарадзіліся ў Беларусі, тут і быў створаны гурт Бі-2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі