МВФ: у 2022-м захаваюцца нізкія тэмпы росту эканомікі Беларусі
У 2022-м захаваюцца нізкія тэмпы росту эканомікі Беларусі. Валавы ўнутраны прадукт вырасце на 0,5% (раней называлася лічба 0,8%). Такі прагноз утрымліваецца ў справаздачы віртуальнай місіі Міжнароднага валютнага фонду. Фактарамі рызыкі называюцца ўплыў санкцый, новыя хвалі пандэміі каранавіруса і даўгавыя абавязацельствы дзяржпрадпрыемстваў і дзяржбанкаў.
Ураду рэкамендуецца знізіць бюджэтныя выдаткі для скарачэння запазычанняў у замежнай валюце.
Такім чынам МВФ падкрэслівае ўплыў заходніх санкцый на эканоміку Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.