МВФ: З-за каранакрызіса да 100 мільёнаў чалавек могуць апынуцца ў галечы
Каранавірус у свеце / Reuters
На думку экспертаў МВФ — з-за эпідэміі каранавірусу і крызісу да 100 мільёнаў чалавек могуць апынуцца ў крайняй галечы. Толькі ў ЗША з-за лакдауна і каранціну больш за 30 мільёнаў чалавек аказаліся без працы. Ва Украіне падчас каранціну колькасць беспрацоўных павялічылася на 70%.
"Урады розных краін свету выдаткавалі 10 трыльёнаў долараў бюджэтных сродкаў на меры па барацьбе з пандэміяй каранавіруса і яе эканамічнымі наступствамі, аднак неабходныя значныя дадатковыя намаганні", -— заявіла дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева, паведамляе Reuters.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.