“Мы атрымалі палітычны рэжым, які страціў значную частку сваёй легітымнасці”
Ніводны з альтэрнатыўных кандыдатаў не заклікаў беларусаў выходзіць 9 жніўня на вулічныя акцыі пратэсту. Тым не менш людзі выйшлі. Не маючы ні плана, ни каардынацыі дзеянняў, ні, па вялікаму рахунку, мэты. Вынікам стаў разгон, дзясяткі людзей атрымалі траўмы.
Што прымусіла людзей выйсці на вулічную акцыю і якія мэты яны пераследавалі? Ці ёсць палітычная будучыня ў “новай апазіцыі”? Ці можна гаварыць, што беларускае грамадства абудзілася? Якой будзе рэакцыя Захаду на сёлетнія беларускія выбары і якімі будуць адносіны з Расіяй?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.