Мы, беларусы — бедныя людзі? Эканамісты тлумачаць, ці так гэта

Як табе такое, Ілан Маск? Фота з сацыяльных сетак. 
Як табе такое, Ілан Маск? Фота з сацыяльных сетак. 

Беднасць, як і багацце, — паняцці суб'ектыўныя. Адзін беларус можа мець трохпакаёўку ў доме Чыжа, дзве іншамаркі і прэстыжную працу ў IT-сектары, але ў той жа час адчуваць сябе бедняком, калі будзе параўноўваць сябе з Іланам Маскам. Іншы беларус, работнік стратнага калгаса ў Пружанскім раёне, глядзіць на беспрацоўнага суседа-выпіваку і з поўнай упэўненасцю можа назваць сябе паспяховым чалавекам.

Ці можна беларусаў назваць беднымі? Адказаць на гэтае пытанне немагчыма без лічбаў, толк у якіх ведаюць эканамісты.

Вадзім Іосуб: беларусы — сераднячкі

Мы, белорусы — бедные люди? Экономисты объясняют, так ли это

Па словах старшага аналітыка "Альпары" Вадзіма Іосуба, ёсць шмат падыходаў да таго, што лічыць багаццем і як параўноўваць. Напрыклад, адзін з такіх падыходаў: параўнанне валавога ўнутранага прадукту (ВУП) краіны на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці. ППЗ патрэбен для таго, каб улічыць, што ў розных краінах розныя цэны.

"Напрыклад, калі ў Нарвегіі, дапусцім, зарплаты ў дзесяць разоў большыя, чым у Беларусі, то гэта не значыць, што нарвежцы жывуць у дзесяць разоў лепш за беларусаў, таму што там цэны могуць быць у пяць разоў большыя", — тлумачыць Іосуб.

Эканаміст лічыць, што, калі глядзець у маштабе планеты, Беларусь можна аднесці да "сераднячкоў" — не самыя багатыя, але і не самыя бедныя. У спісе Сусветнага банка, дзе прыведзены даныя ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці, з 189 краін Беларусь займае 70 месца.

"Гэты паказчык — пра тое, колькі краіна зарабляе ў сярэднім на аднаго жыхара. Але ён мала гаворыць пра тое, як гэтыя грошы размяркоўваюцца", — звяртае ўвагу эканаміст.

Яшчэ адным паказчыкам можа быць сярэдні заробак, але зноў жа з улікам парытэту пакупной здольнасці. Ёсць спіс з 72 краін, які склала Міжнародная арганізацыя працы, і Беларусь у ім займае 46-е месца.

Па словах Іосуба, з пункту гледжання рэальных даходаў Беларусь цяпер знаходзіцца на гістарычным максімуме. Так шмат, як цяпер, мы не зараблялі ніколі да гэтага і нават перавысілі пік 2014 года. Але радавацца гэтаму можна, толькі калі не разглядацца па баках.

"Заўсёды прынята параўноўваць, як там у суседа: таўсцейшая карова ці танчэйшая. Калі параўноўваць з Польшчай, краінамі Балтыі і Расіяй, то відавочна, што мы жывём горш, але ёсць пэўныя тэндэнцыі. У нулявых гадах наш адрыў ад краін Усходняй Еўропы па даходах скарачаўся, мы іх паволі даганялі. У апошняе дзесяцігоддзе гэты адрыў па даходах павялічваецца. Гэта значыць, у нейкіх абсалютных лічбах мы не бяднеем і нават багацеем, але суседзі багацеюць хутчэй. Таму ў гэтым сэнсе ў адносінах да іх мы можам адчуваць сябе непаўнацэннымі".

  

Мы, белорусы — бедные люди? Экономисты объясняют, так ли это
historiawizualna.com

Сяргей Чалы: важны не даход, а тое, што ты можаш на яго купіць

Мы, белорусы — бедные люди? Экономисты объясняют, так ли это

З пункту гледжання абсалютнай беднасці беларусы дакладна не жабракі, кажа незалежны аналітык Сяргей Чалы. Па абсалютных паказчыках мы, наадварот, вельмі нават паспяховыя:

"Метады даследавання [беднасці] розныя, але груба кажучы, гэта на колькі долараў у дзень жыве чалавек. Гэта значыць, такі вось паказчык беднасці. І мы былі чэмпіёнамі ў яе ліквідацыі. Аднак яны не вызначаюць артыкулы расходаў і цэны".

Сам Чалы лічыць за лепшае ацэньваць заможнасць насельніцтва інакш.

"Важны не даход, а тое, што ты можаш набыць на яго. Гэта значыць, якую долю спажывецкіх расходаў складаюць прадукты харчавання. Не памятаю дакладных даных, але [у Беларусі] гэта каля 40%. Гэта значыць, вельмі вялікая частка расходаў ідзе на зусім неабходныя патрэбы, і [грошай] не застаецца на нейкія рэчы, што называецца, на меркаванне, для задавальнення нейкіх больш высокіх патрэб. Гэта і ёсць узровень беднасці".

      

 

Леанід Заіка: у беларусаў няма жадання быць паспяховымі

Мы, белорусы — бедные люди? Экономисты объясняют, так ли это

Калі ацэньваць ВУП на душу насельніцтва, то Беларусь — гэта краіна з небагатым насельніцтвам. Такі лаканічны адказ даў кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

"Калі кажуць "краіна багатая ці бедная" — гэта ўсё тэарэтычна няправільна. Калі вы не хочаце атрымаць адукацыю, калі вы не хочаце пабудаваць кар'еру, вы заўсёды будзеце бедным. А вось гэта ўжо цікавая рэч: беларусы да гэтага [самаразвіцця. — Еўрарадыё] не імкнуцца. У беларусаў няма жадання быць ініцыятыўнымі, паспяховымі і гэтак далей".

Заіка тлумачыць гэта "вясковым стылем жыцця":

"У Беларусі ў годзе гэтак 1970-м палова насельніцтва жыла ў вёсцы, палова — у гарадах. І гэты вясковы стыль жыцця дагэтуль прапагандуецца: Год малой радзімы, напрыклад [у Беларусі гадамі малой радзімы былі абвешчаныя 2018-ы, 2019-ы і 2020-ы. — Еўрарадыё]. Аграрная эліта Беларусі — яна фактычна прыйшла да ўлады ў 1994 годзе. Гэта калгасная наменклатура раённага ўзроўню. Яна не паважае веды, яна не спрыяе кар'ернай дынаміцы насельніцтва", — кажа Заіка.

 

***

Паводле "Статыстычнага штогодніка", апублікаванага на сайце Белстата ў верасні 2019 года, больш за паўмільёна беларусаў з'яўляюцца малазабяспечанымі — знаходзяцца за рысай беднасці. Таксама ў Беларусі налічваецца больш за 2,5 млн чалавек, якія не могуць дазволіць сабе набыць тавары і паслугі для задавальнення асноўных патрэб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі