Мядзведзі, цмокі і дыназаўры. Як "зялёныя" рыхтаваліся да Чарнобыльскага шляху
Фота: Еўрарадыё
Найбольш прыкметнымі "персанажамі" цяперашняга Чарнобыльскага шляху сталі экаактывісты. Яны з'явіліся на шэсці ў касцюмах жывёл ды яшчэ і з арыгінальнымі плакатамі.
Еўрарадыё паглядзела, як ішла падрыхтоўка да гэтага перформансу.
"Зялёныя" за 2 гадзіны да Чарнобыльскага шляху на канспіратыўнай кватэры, экаактывісты адключылі ўсе сродкі сувязі яшчэ за 2 дні да акцыі
Сябра цэнтральнай рады партыі "Зялёных" адпачывае перад акцыяй
Старшыня партыі "Зялёных" дамалёўвае плакат супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС
Экаактывісты апранаюць касцюмы мядзведзя і ружовага дыназаўра і абмяркоўваюць, ці дастаткова цёплыя касцюмы звяроў, калі іх пасадзяць на Акрэсціна.
Сябры Беларускай партыі Зяленых перакусваюць фруктовым пюрэ. Дзяўчаты даюць указанні, якія прадукты ім перадаваць у выпадку затрымання, яны абедзве веганкі.
Цмок — дырэктарка "Экадома", сава — журналістка і актывістка, ружовы дыназаўр — экалагічны актывіст.
"Зялёныя" правяраюць абстаноўку, чакаючы таксі
Экалагічныя актывісты для бяспекі выходзяць з кватэры, падзяліўшыся на дзве групы
Другая машына таксі затрымліваецца праз заторы, старшыня партыі Зялёных і дырэктарка “Экадома” чакаюць яе прыбыцця.
Дабраўшыся да ўмоўленага месца праз паўгадзіны праз заторы, экалагічныя актывісты спяшаюцца па падрыхтаваныя загадзя плакаты
Для кожнай жывёлы быў падрыхтаваны асобны плакат, кожны ўдзельнік акцыі бярэ свой
Экаактыаісты праходзяць міма кінатэатра "Кастрычнік", мінакі ўхвальна рэагуюць на іх выгляд
Першая хвіліна акцыі
Групу актывістаў абступілі журналісты
Усе плакаты актывістаў прысвечаныя пратэсту супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС
Экалагічныя актывісты падчас шэсця ў раёне плошчы Бангалор
Імправізаваная фотасесія ў бярозках недалёка ад канечнага пункта
Сябры таварыства Зялёнай сеткі, “Экадома” і Беларускай партыі Зялёных не праходзяць на агароджаную для мітынгу тэрыторыю і расцягваюць плакат каля агароджаў