Мясцовыя дарогі ў Беларусі будуць у асноўным адрамантаваныя да 2020 года

Мясцовыя дарогі ў Беларусі будуць у асноўным адрамантаваныя да 2020 года

Мясцовыя дарогі ў Беларусі будуць у асноўным адрамантаваныя да 2020 года. Гэта паабяцаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Маркевіча. Пасля таго, як Лукашэнка выступіў з пасланнем да народу і парламента, Маркевіч пацікавіўся перспектывамі развіцця і добраўпарадкавання мясцовых дарог.

“Мы транзітная краіна і нямала ад гэтага маем, — цытуе адказ Лукашэнкі газета “СБ. Беларусь сегодня”. — Таму вымушаныя былі найперш займацца міжнароднымі магістралямі. У будучым годзе скончым дарогу [з Мінска] на Гродна. Надышоў час вярнуцца да дарог мясцовага значэння. Такая праграма існуе”.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, да 2020-га будзе скончаны не толькі рамонт, але і аднаўленне мясцовых дарог. “Я маю на ўвазе найперш сувязь абласных цэнтраў з раённымі і раёнаў з аграгарадкамі, — кажа кіраўнік дзяржавы. — А дзесьці пойдзем на сярэднія, малыя вёскі”.

Лукашэнка адзначыў, што фінансаванне на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце вызначана. “Трэба глядзець яшчэ на мясцовыя бюджэты. Многае можам зрабіць на месцы самі”, — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі