Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць у сакавіку 2014-га

Пра гэта заявіў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. "Мы арыентуемся на нормы заканадаўства, згодна з якімі мясцовыя выбары павінны прайсці ў 20-х лічбах сакавіка наступнага года", — сказаў ён.



Паводле слоў Лазавіка, "аб'ектыўных перадумоў" для таго, каб праводзіць выбары ў больш раннія тэрміны, цяпер няма.



Нагадаем, Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў новага склікання прызначаюцца кіраўніком дзяржавы не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў мясцовых саветаў дэпутатаў дзейнага склікання.
 

Фота — news.21.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі