Мясніковіч: Неўзабаве вырастуць золатавалютныя рэзервы Беларусі (відэа)

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што ранейшая мадэль развіцця прамысловасці сябе вычарпала.



Беларусі неабходна прыняць рашучыя меры па аздараўленні прамысловага комплексу, адзначыў ён. Паводле Мясніковіча, урад збіраецца павысіць дысцыпліну сярод аграрыяў — на час нарыхтоўкі кармоў не будзе адпачынкаў і працяглых камандзіровак. Удасканальвацца будуць і меры дзяржпадтрымкі. На фінансавым рынку Савет міністраў і Нацбанк працягнуць палітыку плаўнага зніжэння працэнтных ставак, заявіў прэм'ер.



Міхаіл Мясніковіч: "У краіне няма падставаў падтрымліваць рублёвыя стаўкі на такім залімітавым узроўні. Для бягучага чакання інфляцыі стаўкі 39-40% гадавых — гэта не нармальна. У бліжэйшы час золатавалютныя рэзервы вырастуць, і з улікам станоўчага сальда і прытоку валюты ў краіну трэба разрываць гэтую заганную практыку — спекулятыўных працэнтных ставак".



Мясніковіч адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы: сёлета экспарт нязначна перавышае імпарт, расце прыток інвестыцый, інфармуе тэлеканал АНТ.

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі