Мясніковіч расказаў Лукашэнку пра сустрэчы ў Маскве

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, інфармуе БЕЛТА. Напярэдадні Мясніковіч у Маскве сустракаўся з  кіраўнікамі ўрадаў Расіі і Казахстана. Гэта адбылося напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Мінску 29 красавіка.



Лукашэнка пацікавіўся, як Расія ўспрымае прапановы беларускага боку. На яго думку, унутры будучага міждзяржаўнага аб'яднання не павінна быць ніякіх выключэнняў і абмежаванняў у перамяшчэнні тавараў, працоўнай сілы, капіталу.



"Мы таксама шмат што губляем, у параўнанні з Расіяй мы невялікая краіна, і разумеем, чаго гэта нам можа каштаваць. Але, тым не менш, калі вырашылі, мы ў гэтым кірунку дзейнічаем", — заявіў Лукашэнка.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі