Мясніковіч: Урад дасць публічную справаздачу аб сваёй працы (відэа)

Пра гэта 18 чэрвеня падчас наведвання мінскага прадпрыемства "Трыкатажгандаль" паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, такую задачу паставіў па выніках паседжання Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка.



Мясніковіч: "Па выніках паўгоддзя прэзідэнтам прынятае рашэнне, як ён сказаў, публічна заслухаць працу ўрада па выніках выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту першага паўгоддзя... Павінна быць эфектыўнасць. Мы павінны працаваць на экспарт больш актыўна... У нас перавытворчасць тавараў. Пытанні экспарту і атрымання валюты займаюць адно з прыярытэтных месцаў".



Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што для максімальна эфектыўнай працы трэба, каб у розніцы прысутнічала 85% тавараў айчыннай вытворчасці. Зрабіць гэта можна не толькі адміністрацыйным рэсурсам, а за кошт якасці і прымальных цэнаў, лічыць прэм'ер.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі