Мясніковіч: Я зусім па-новаму адкрыў для сябе Шамякіна
XXIII Міжнародную кніжную выставу наведаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Еўрарадыё запыталася ў чыноўніка пра апошнія творы беларускіх аўтараў, якія ён чытаў.
Міхаіл Мясніковіч: "Я зусім па-новаму адкрыў для сябе, як ні дзіўна, Шамякіна. Можа, таму што юбілейны год, я палез крыху ў гісторыю. І тыя творы, якія чыталіся ў юнацтве, сёння па-іншаму ўспрымаюцца".
На Міжнароднай кніжнай выставе сёлета прадстаўленыя 29 краін і каля 300 выдаўцоў. Яна працягнецца з 10 па 14 лютага.