Мытнікі Беларусі і Расіі выступілі з заявай аб сітуацыі на межах з Польшчай

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі і Федэральная мытная служба Расіі выступілі з сумеснай заявай аб сітуацыі на беларуска-польскай і расійска-польскай мяжы.
У заяве выказваецца глыбокая занепакоенасць сітуацыяй, якая прыводзіць да немагчымасці перамяшчэння тавараў паміж краінамі Еўрасаюза, Беларуссю і Расіяй, што наносіць значную эканамічную шкоду ўсім краінам і парушае правы грамадзян на іх вольнае перамяшчэнне.

Таксама беларускія і расійскія мытнікі заклікалі ЕС і Польшчу як мага хутчэй распачаць меры па ўрэгуляванні сітуацыі і аднаўленню нармальнай працы пунктаў пропуску на беларуска-польскай і расійска-польскай межах.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі