Мытнікі знайшлі ў беларусак пад адзеннем "Iphone SE"
Дзве жыхаркі Брэста везлі з Польшчы 8 незадэклараваных мабільных тэлефонаў "Iphone SE". Іх яны схавалі пад верхнім адзеннем, аднак мытнікі кантрабанду знайшлі.
Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Беларускі ехалі на мікрааўтобусе "Форд Транзіт". Агульны кошт тэлефонаў ацэнены на 120 мільёнаў рублёў. Іх забралі да рашэння суда.