Мытня: забарона на ўвоз аўтамабіляў Skoda ў Беларусь тычыцца і расійскай зборкі

Skoda трапіла пад забарону з-за адмовы спансіраваць ЧС па хакеі ў Мінску​
Skoda трапіла пад забарону з-за адмовы спансіраваць ЧС па хакеі ў Мінску​

Беларусь забараняе ўвоз аўтамабіляў Skoda з 5 мая, гэта прадугледжана зацверджанымі урадам "адмысловымі мерамі". Да гэтага часу не было зразумела, ці распаўсюджваецца забарона на аўтамабілі расійскай зборкі, або толькі на вырабленыя ў Чэхіі.

Забарона датычыцца і краін ЕАЭС, значыць і аўтамабіляў, якія зроблены ў Расіі, — паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК) парталу tut.by.

У Беларусь нельга будзе ўвозіць ні новыя, ні ўжываныя аўтамабілі гэтай маркі. Выключэнне — ўвоз для асабістага карыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі