МЗС абвяргае існаванне "чорнага спісу" расійскіх грамадзян

Міністэрства замежных спраў Беларусі абвяргае існаванне "чорнага спісу" расійскіх грамадзян. "Нам пра такія спісы нічога невядома. Можам смела меркаваць, што іх проста не існуе. Што тычыцца Юрава, то па ўсіх пытаннях па яго затрыманні трэба звяртацца да праавахоўных органаў", — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 17 сакавіка.

Ён дадаў, што амбасада Расіі была своечасова праінфармавана пра затрыманне Андрэя Юрава.

Нагадаем, 16 сакавіка вядомы праваабаронца Андрэй Юраў, старшыня міжнароднай назіральніцкай місіі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, быў дастаўлены ў РАУС Савецкага раёна г. Мінска. Правёўшы ноч у міліцэйскім упраўленні, сёння ён быў вызвалены з дакументам, паводле якога Андрэй Юраў мусіць пакінуць Беларусь цягам 24 гадзін.

Дэпартацыя Андрэя Юрава выклікала падазрэнні, што можа існаваць спецыяльны "чорны спіс" расійскіх грамадзян, уезд якіх у Беларусь не пажаданы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі