МЗС Беларусі: Беларускі бок з павагай ставіцца да выбару ўкраінцаў

“Мы з павагай ставімся да выбару, зробленага ўкраінскімі выбаршчыкамі. Беларусь гатовая працягнуць ўсебаковае канструктыўнае супрацоўніцтва са сваім суседам і садзейнічаць паспяховаму прадаўжэнню мірнага працэсу ва Украіне”, заявілі ў МЗС.

У міністэрстве таксама выказалі надзею, што новы парламент, абраны ў такіх складаных умовах, зробіць усё магчымае для аднаўлення паўнавартаснага агульнанацыянальнага дыялогу, захавання адзінства Украіны і далейшага паступальнага развіцця брацкай краіны, з якой Беларусь звязваюць стагоддзі агульнай гісторыі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі