МЗС Літвы заклікае Беларусь спыніць працы па запуску АЭС

МЗС Літвы заклікае Беларусь спыніць працы па запуску АЭС

МЗС Літвы заклікае Беларусь спыніць працы па запуску АЭС. Вільня "рашуча асуджае" пачатак загрузкі ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока Беларускай атамнай станцыі. У пятніцу Мінску накіравана нота пратэсту, паведамляе Delfi.

У дакуменце выкладзена пазіцыя ўладаў Літвы. Яны лічаць, што падчас будаўніцтва Беларускай АЭС каля літоўскай мяжы не выконваліся неабходныя меры бяспекі, таму яна ўяўляе "прамую пагрозу" нацыянальнай бяспецы нашай суседкі, яе насельніцтву і навакольнаму асяроддзю. Літоўскі бок зноў заклікае ўлады Беларусі прыпыніць працы за запуску да выканання рэкамендацый стрэс-тэстаў ЕС.

У Літве спадзяюцца "на прынцыповую рэакцыю як з боку Еўракамісіі, так і ад МАГАТЭ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі