МЗС Расіі нагадала Літве, што Вільню ёй перадаў Сталін
Вільня
У Маскве адрэагавалі на рэзкую заяву літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы пра Калінінград. Днямі ён абурыўся рашэннем расіян перайменаваць музей паэта Крысціёнаса Данелайціса ў Калінінградскай вобласці і назваў яго "яшчэ адной непрымальнай спробай перапісаць гісторыю". "Нягледзячы на тое, што карэнныя жыхары Малой Літвы, цяпер часткі так званай Калінінградскай вобласці, даўно зніклі, апошнія прыкметы літоўскай культуры павінны быць захаваныя, — піша Наўседа. — Як бы ні старалася Расія, Караляўчюс ніколі не стане Калінінградам!".
"Я проста нагадаю, дзякуючы каму сталіца Літвы называецца Вільнюс, а не Вільня і Каўнас, — піша афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава. — Гэта было рашэнне І. В. Сталіна, які ў 1939 годзе заключыў з літоўскім бокам Дамову аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой".
Паводле Захаравай, Вільня і Віленшчына была "падарункам" Савецкага Саюза. І прапанавала Літве яго вярнуць. Абурыўся "тэрытарыяльнымі дамаганнямі" і Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта. Ён назваў Літву "недружалюбнай дзяржавай". З рэзкімі заявамі выступілі некалькі дэпутатаў Дзярждумы, членаў Савета Федэрацыі Расіі. Яны згадалі і Вільню, і Сувалкскі калідор.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.