МЗС РБ настойліва рэкамендуе беларусам пакінуць Украіну
У МЗС па магчымасці абяцаюць дапамагчы з эвакуацыяй
Міністэрства замежных спраў Беларусі настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам пакінуць тэрыторыю Украіны, а таксама ўстрымацца ад паездак у гэтую краіну.
У МЗС таксама паведамілі, што амбасада Беларусі ў Кіеве і Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС пераведзеныя на кругласутачны рэжым працы. Адкрытыя гарачыя лініі: у Кіеве (+38 050 406 23 30) і ў Мінску (+375173794771 і +375173792673). Беларусаў просяць падтрымліваць кантакты з дыпламатамі.
"Па меры магчымасці будзе аказвацца дапамога ў эвакуацыі, а таксама іншае садзейнічанне па неабходнасці", — адзначылі ў МЗС.
Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Пасля чаго пачалося ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну. Выбухі былі чутныя ў Кіеве, Адэсе, Харкаве, Марыупалі, Краматорску, Бярдзянску. Ідуць баі на Данбасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.