Пуцін пачаў вайну ва Украіне
Уладзімір Пуцін пачаў вайну ва Украіне. У начным звароце да расіян ён назваў яе "спецыяльнай вайсковай аперацыяй". "Абставіны патрабуюць ад нас рашучых і неадкладных дзеянняў, — сказаў ён. — Народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе". Паводле яго слоў, перад расійскімі войскамі не стаіць задача акупацыі Украіны, але яны будуць намагацца яе "дэмілітарызаваць", каб "абараніць людзей" ад "генацыду з боку кіеўскага рэжыму". Ён назваў напад на Украіну "абаронай Расіі ад знешніх пагрозаў". Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў "скласці зброю і ісці дахаты". Але Украіна пачала абарончую вайну і мае падтрымку свету.
Расія наносіць удары крылатымі і балістычнымі ракетамі, у тым ліку і па Кіеве. Выбухі былі чутны ў Адэсе, Харкаве, Марыупалі, Краматорску, Бердзянску, іншых гарадах. Пачалася наземная аперацыя, ідуць баі на Данбасе.
У Мінабароны Расіі заявілі, што ў гэтыя хвіліны "выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб'екты супрацьпаветранай абароны, вайсковыя аэрадромы і авіяцыя ўкраінскай арміі".
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што "малітвы ўсяго свету сёння з народам Украіны", а Расія адкажа за "смерць і разбурэнні, якія прынясе гэты напад".
МЗС Украіны заявіла, што Расія пачала захопніцкую вайну, украінцы будуць абараняцца і перамогуць. Украінскія ўзброеныя сілы вядуць баі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра сваё рашэнне аб пачатку "вайсковай аперацыі", калі патэлефанаваў а 5-й гадзіне раніцы, яшчэ да пачатку агрэсіі. Верагодна, у ёй удзельнічаюць расійскія войскі, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Світ має діяти негайно. Вирішується майбутнє Європи та світу. П’ять першочергових дій:
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) February 24, 2022
1. Руйнівні санкції проти РФ негайно, відключення РФ від SWIFT
2. Повна ізоляція Росії в усіх форматах
3. Зброя та обладнання для України
4. Фінансова допомога
5. Гуманітарна допомога
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.