МЗС Украіны пакуль не каментуе заяву Лукашэнкі пра "дыверсантаў"

Ва Украіне пакуль не каментуюць словы Лукашэнкі, ілюстрацыйнае фота

Ва Украіне пакуль не каментуюць словы Лукашэнкі, ілюстрацыйнае фота / DELFI

Украінскае МЗС пакуль што ніяк не каментуе словы Лукашэнкі пра затрыманне грамадзянаў Украіны на мяжы з Беларуссю. Прадстаўнікі ведамства папрасілі  Еўрарадыё адправіць туды пісьмовы запыт.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 лютага Лукашэнка заявіў пра затрыманне ўкраінскіх дыверсантаў (сярод якіх быў і беларус) падчас "контэрарыстычнай аперацыі" ў Лельчыцкім раёне. Ён дадаў, што такое адбываецца "практычна два-тры разы на тыдзень".

"Контртэрарыстычная аперацыя" на мяжы з Украінай прайшла 15 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі