Лукашэнка расказаў пра "контртэрарыстычную аперацыю"
Аляксандр Лукашэнка
Падчас контртэрарыстычнай аперацыі на мяжы з Украінай былі затрыманыя некалькі грамадзян Украіны і адзін беларус. Пра гэта 16 лютага паведаміў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіраўніцтвам Белкаапсаюза.
Па яго словах, дыверсанты з выбухоўкай прабіраліся з Украіны праз балоты, каб ладзіць дыверсіі — пераважна ў Расіі. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі таксама дроны. Лукашэнка заявіў пра затрыманне ўсіх дыверсантаў. Ён дадаў, што такое адбываецца два-тры разы на тыдзень.
Як распавядала Еўрарадыё, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне на мяжы з Украінай была абвешчаная "контртэрарыстычная аперацыя", якую праводзіў КДБ. У мясцовым райвыканкаме чыноўнікі тлумачылі, што адбываюцца вучэнні. Афіцыйных каментароў ад КДБ пакуль не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.