МЗС Украіны выказаўся пра "гістарычныя памылкі Лукашэнкі"
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба пракаментаваў рашэнне Беларусі аб выхадзе з “Усходняга партнёрства”:
"Можна заявіць аб выхадзе з “Усходняга партнёрства”, але нельга змяніць геаграфію. Беларускі народ гістарычна належаў і належыць да нашай еўрапейскай сям'і народаў. Мы працягнем яго падтрымліваць, колькі б часу ні заняло выпраўленне гістарычных памылак Лукашэнкі.
Можна заявити про вихід зі «Східного партнерства», але не можна змінити географію. Білоруський народ історично належав і належить до нашої європейської сім’ї народів. Ми продовжимо його підтримувати, скільки б часу не зайняло виправлення історичних помилок Олександра Лукашенка.
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) June 28, 2021
Пра тое, што Беларусь прыпыняе свой удзел ва "Усходнім партнёрстве" МЗС заявіў 28 чэрвеня. Паралельна было заяўлена пра пачатак працэдуры прыпынення Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.
"Мы не можам выконваць свае абавязанні ў рамках гэтага Пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў. З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушанае прыпыненне дзеяння Пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з Еўрасаюзам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю", — сказана ў заяве МЗС Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.